Поддержать нас
Беларусы на войне
  1. После сообщения об уничтожении ретрансляторов МТС объявил закупку на восстановление инфраструктуры в Гомельской области
  2. Сын эмигрантов из-под Минска открыл магазин в Сан-Диего — и теперь весь мир ходит за покупками так, как придумал он. Рассказываем
  3. «Надо бить тревогу». Самолеты «Аэрофлота» в Минске приземлялись с грубыми нарушениями — могла произойти катастрофа
  4. Доллар еще подешевеет до конца лета: когда можно успеть его купить? Прогноз по валютам
  5. Три человека погибли после застолья в Логойске
  6. Помните, гинеколог выгнала мужчину из кабинета во время приема — ее отчитало руководство, и она уволилась. Вот позиция руководства
  7. Силовики заявили о раскрытии «масштабной коррупционной схемы»: задержаны 44 человека, возбуждено 45 уголовных дел


Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца 21 лютага. З гэтай нагоды лідар беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў. Відэа апублікавана на яе YouTube-канале.

Фото: скриншот видео YouTube / Светлана Тихановская
Скрыншот відэа YouTube / Светлана Тихановская

«Яшчэ тры гады таму я сама не вельмі ўпэўнена пачувалася, калі размаўляла на беларускай мове. Вы, дарагія мае, натхнялі мяне, дапамагалі, матывавалі», — сказала Ціханоўская.

Яна дадала, што яе цешыць, што сёння жаданне вучыць беларускую мову з’яўляецца не толькі ў дарослых, але і ў дзяцей.

«Цяпер і мая дачка Агнія вывучае новыя словы, спрабуе размаўляць па-беларуску і нават чытае пакрысе. Ёй вельмі падабаюцца рыфмаванкі Юрыя Несцярэнкі з кніжкі „Неверагодны свет“, вершыкі Андрэя Скурко, а таксама гісторыі з „Ашуканак“ Яны Вольскай», — падзялілася Святлана Ціханоўская.

Таксама яна нагадала, што «беларуская мова — наш унікальны пароль, які ведаем толькі мы з вамі».

«Захоўвайце родную мову, аберагайце, перадавайце дзецям. Бо пакуль жыве наша мова, будзе жыць і нашая нацыя», — сказала яна.

Нагадаем, што, па даных апошняга перапісу 2019 года, у Беларусі пражывалі 9,41 мільёна чалавек. З іх 84,9% (ці 7,99 мільёна) назвалі сябе беларусамі. Толькі 61,2% апытаных (ці 5,95 мільёна) лічаць сваёй роднай мовай беларускую. Аднак дома на ёй размаўляюць яшчэ менш — толькі 2,4 мільёна.