Поддержать нас
Беларусы на войне
  1. В МИД подтвердили гибель беларусских туристов в Батуми в результате ДТП
  2. Помните, гинеколог выгнала мужчину из кабинета во время приема — ее отчитало руководство, и она уволилась. Вот позиция руководства
  3. Силовики заявили о раскрытии «масштабной коррупционной схемы»: задержаны 44 человека, возбуждено 45 уголовных дел
  4. Три человека погибли после застолья в Логойске
  5. Сын эмигрантов из-под Минска открыл магазин в Сан-Диего — и теперь весь мир ходит за покупками так, как придумал он. Рассказываем
  6. После сообщения об уничтожении ретрансляторов МТС объявил закупку на восстановление инфраструктуры в Гомельской области
  7. «Надо бить тревогу». Самолеты «Аэрофлота» в Минске приземлялись с грубыми нарушениями — могла произойти катастрофа


Аб’яднаны пераходны кабінет стварае Паспалітае рушэнне. Пра гэта заявіў 30 верасня прадстаўнік Кабінета па нацыянальнай бяспецы і абароне Валерый Сахашчык. У гэтым выпадку рушэнне — гэта не пра войска, а пра нацыянальна-арыентаваную спартовую і вайсковую адукацыю, патлумачыў палітык.

Валерий Сахащик на форуме демократических сил Беларуси, Вильнюс, 9 августа 2022 года. Фото:"Зеркало"
Валерий Сахащик на форуме демократических сил Беларуси, Вильнюс, 9 августа 2022 года. Фото:"Зеркало"

«Арганізацыя ствараецца для аб’яднання беларусаў вакол мэты абароны незалежнасці Беларусі і ўзнаўлення законнасці на тэрыторыі нашай краіны, спрыяе фізічнаму і інтэлектуальнаму развіццю грамадзянак і грамадзян ды адраджэнню беларускіх вайсковых традыцый», — расказаў Сахашчык.

Рушэнне, па задуме Кабінета, будзе складацца з тэрытарыяльных аддзяленняў — харугваў. Яны атрымаюць назвы паводле гарадоў ці краін размяшчэння. Ужо ёсць Віленская, Варшаўская, Уроцлаўская і Беластоцкая харугвы, далей абяцаюць і іншыя. Паўсюль Рушэнне будзе дзейнічаць паводле мясцовых законаў. Кожную харугву ўзначаліць ротмістр.

«На дадзены момант ўжо прайшоў сбор-трэнінг для будучых кіраўнікоў аддзяленняў Рушэння, рыхтуюцца базавыя вышкалы па харугвах», — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Беларусы, якія ўступяць у Рушэнне, змогуць удзельнічаць у трэніроўках (вышкалах), мерапрыемствах, акцыях. Далучыцца змогуць ахвотныя незалежна ад полу і ўзросту. Але для таго каб быць залічаным у харугву, давядзецца паспяхова прайсці базавы семідзённы вышкал. Тыя, хто яго не адолее, застануцца рэзервістамі. Удзел у вышкалах будзе бясплатным, абяцаюць нават выдаваць экіпіроўку.

На гэты момант адкрытага набору ў Рушэнне няма, яго аб’явяць пазней, а пакуль што працэс стварэння арганізацыі ідзе ў закрытым рэжыме. На тэрыторыі Беларусі, адзначыў Сахашчык, Рушэнне не ствараецца з-за пагрозы пераследу ўдзельнікаў з боку дзеючых уладаў.

Нагадаем, паспалітае рушэнне — гэта паняцце з гісторыі Вялікага княства Літоўскага і Польшчы (і іншых краін Еўропы), якое азначае мабілізацыю ўсіх ваеннаабавязаных краіны ці нейкага рэгіёна для стварэння шляхецкага апалчэння і ўдзелу ў агульным ваенным паходзе. Паспалітае рушэнне доўгі час складала аснову ўзброеных сіл ВКЛ.