Поддержать нас
Беларусы на войне
  1. Кто должен отвечать за соучастие Беларуси в войне России против Украины? Появился новый соцопрос украинцев
  2. Украинские дроны ударили по Москве — горит важнейший для российской столицы нефтеперерабатывающий завод
  3. Где были пропавшие и найденные в Боровлянах дети — вот что стало известно
  4. Виктор Бабарико: За все пять с половиной лет, что я находился в тюрьме и сейчас, власть не выдвигала условия относительно Эдуарда
  5. «Ничего не вырвано, и поняли правильно». Популярный ведущий извинился перед Светланой Тихановской
  6. Президент Латвии: большинство стран НАТО не смогут отразить атаку российских ракет
  7. Ее любил Янка Купала, она могла быть агенткой спецслужб, покончила жизнь самоубийством. Реальная история Павлинки
  8. Соучредитель архитектурной студии ZROBIM architects показал «сувениры», которые привез из СИЗО
  9. Популярный ведущий предложил Тихановской раздеться. «Фемгруппа» возмущенно ответила ему
  10. «Вот, сэкономили». Известный блогер впал в кому после трюка на автошоу в Лиде — профессионалы рассказали, что пошло не так
  11. Наступает время относительно дешевого доллара по три рубля: прогноз по валютам


/

Данные нобелевского лауреата премии мира Алеся Беляцкого появились в базе розыска МВД России. Как выяснилось, беларусские силовики ищут экс-политзаключенного с 5 августа. Знает ли правозащитник, по поводу чего к нему возникли претензии у силовиков, и как относится к факту уголовного дела? «Зеркало» спросило у самого нобелевского лауреата.

Нобелевский лауреат, глава правозащитного центра "Вясна", бывший политзаключенный Алесь Беляцкий. Вильнюс, Литва, 18 декабря 2025 года. Фото: "Зеркало"
Нобелевский лауреат, глава правозащитного центра «Вясна», бывший политзаключенный Алесь Беляцкий. Вильнюс, Литва, 18 декабря 2025 года. Фото: «Зеркало»

— Ваше имя появилось в списке розыска МВД РФ. Знали ли вы до этого, что в отношении вас в Беларуси заведено уголовное дело? И известна ли вам статья?

— Не, не. Я нічога не ведаў, і самае цікавае, што мне скінулі спасылку з «Люстэрка». Што тут скажаш… Навіна невясёлая, сумная, можна сказаць. Яна сведчыць, што рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. І такія паўзучыя, трансгранічныя, якія, здавалася б, не тычацца рэальнай сітуацыі, бо я маю палітычны прытулак у Нарвегіі, зараз у Осла знаходжуся. І ўсе мае перасоўванні ў апошнія месяцы былі звязаныя з паездкамі ў краіны Еўразвязу, дзе я пад аховай еўрапейскіх законаў, якія тычацца палітычных бежанцаў. Тым не менш гэта яшчэ адно сведчанне пра тое, што ў Беларусі сітуацыя кепская з правамі чалавека і што пераслед працягваецца.

Спачатку мы даведаліся (я маю на ўвазе, тыя актывісты, палітычныя зняволеныя, якія былі выкінутыя з Беларусі ў снежні), што шмат у каго з нас анулявалі беларускія пашпарты. І ў мяне таксама. Наступнай была навіна, што, аказваецца, я ўжо нагаварыў на чарговую крымінальную справу.

Мяне асабіста гэта мала хвалюе, таму што перажывалі мы і значна горшыя часы ў тым жа зняволенні. Усе гэтыя пагрозы мяне абсалютна не выводзяць з нармальнага працоўнага стану. Ужо канец жніўня, ідзе планаванне чарговых сустрэч, паездак, якія пачнуцца з пачатку верасня, калі скончыцца адпачынкавы сезон.

Тым не менш, канешне, гэта яшчэ адзін трывожны званочак, што ў Беларусі нічога не змянілася, рэпрэсіі працягваюцца, яны набываюць і маюць вось такую трансгранічную форму. І гэта паказвае, што, па сутнасці, беларускія ўлады не змянілі сваё стаўленне да апанентаў, да тых людзей, якія крытычна выказваюцца, ацэньваюць сітуацыю з правамі чалавека, з грамадзянскімі і палітычнымі свабодамі ў краіне.

— Будете ли вы каким-либо образом выяснять подробности этого уголовного дела? Пытаться связываться с беларусскими силовыми структурами, узнавать, что к чему?

— Мяне гэта, шчыра кажучы, мала цікавіць. Я ўспрымаю гэта найперш як псіхалагічны ціск. Хаця, канешне, цяпер праз Турцыю, Азербайджан ці Арменію ўжо не паляціш. А астатняе мяне мала цікавіць, я не чакаю нейкіх змен, пакуль мы іх канкрэтна не ўбачым на свае вочы. Бо пакуль нават тыя вельмі асцярожныя перамовы, якія вядзе зараз ЗША з беларускімі ўладамі, — не больш чым перамовы з агрэсіўным і таталітарным рэжымам. Змен мы ніякіх не бачым. І спадзявацца на штосьці не прыходзіцца.

— С позиции правозащитника как бы вы оценили тот факт, что власти сначала выдворяют политзаключенных из страны в непонятном статусе, без документов, а потом еще и заводят уголовные дела либо приходят к родственникам и продолжают их разыскивать? Зачем это делается?

— Мяне з пашпартам, дарэчы, выгналі, іншая справа, што яго анулявалі, ён стаў несапраўдным. Але што тычыцца пераследу сваякоў ці, як мы ведаем, выпадкаў арышту маёмасці, як у Паўла Севярынца зараз, то гэта пацвярджае мае словы, што рэпрэсіі працягваюцца і формы гэтых рэпрэсій розныя. Гэта ціск, як маральны, так і ціск, які тычыцца маёмасных правоў, грамадзянскіх правоў (пазбаўленне пашпарта — якраз гэта). Зараз няма ніякіх падстаў ацэньваць, што рэжым гатовы змяніць сваю пазіцыю, неяк змякчыць сітуацыю. Гэта гаворыць пра тое, што нам трэба далей працягваць сваю працу па ацэнцы сітуацыі і далей звяртацца да міжнароднай супольнасці, каб агульнымі намаганнямі дабіцца паляпшэння спраў у нашай краіне.

— Есть ли у вас ответ на вопрос, зачем беларусские власти репрессируют тех, кто уже находится за границей?

— Насамрэч дзейнасць актывістаў (і грамадскіх, і палітычных) і журналістаў, якія апынуліся за мяжой, яна значная. Нельга яе недаацэньваць. І той уплыў, які аказвае беларуская дыяспара на само беларускае грамадства і Беларусь, ён вялізны. Усе дзіркі тут не заканапаціш. Бо нават у савецкія часы, калі нам там было па 15−16 гадоў, мы хадзілі з ВЭФамі (такімі радыёпрыёмнікамі з антэнай) на вуліцу і слухалі і «Голас Амерыкі», і «Радыё Свабода», і Бі-бі-сі. Нам быў цікавы альтэрнатыўны пункт погляду, увогуле, што гавораць людзі, нашы ж суродзічы, якія апынуліся за мяжой, што яны думаюць. Прынамсі ў мяне яшчэ ў тыя гады гэта заклала разуменне вольнага свету і таго, што сітуацыя ў Беларусі ненармальная.

Зараз магчымасці ўплыву значна большыя, не трэба іх змяншаць. Мы фактычна працуем разам з тымі беларусамі, якія жывуць у Беларусі і не могуць выказвацца вольна. Мы фактычна з’яўляемся адвакатамі нашага беларускага грамадства — запалоханага, якое асцерагаецца зараз гаварыць праўду, бо адразу ж пачынаюцца рэпрэсіі. Мы адвакатуем гэтае грамадства і мы з’яўляемся неад’емнай часткай яго. Таму і рэпрэсіі, накіраваныя супраць актывістаў, з пункту гледжання ўлад, маюць сэнс.

Яны прыдушылі апазіцыю, дэмакратычны голас у самой Беларусі, але не могуць гэта зрабіць за яе межамі адкрытым спосабам — праз турму. Таму шукаюць іншыя сродкі: праз КДБ, праз вярбоўку, праз дыскрэдытацыю, плёткі, злівы, якія яны робяць вось у дачыненні да няўрадавых арганізацый. Нагадаю, апошнія злівы ў дачыненні да «Вясны» адбыліся літаральна ўчора-пазаўчора.

Мы павінны разумець, што наша барацьба працягваецца. Я ўпэўнены, яна прынясе добры плён. І не трэба думаць, што мы працуем толькі самі для сябе. Мы працуем для Беларусі.