Поддержать нас
Беларусы на войне
  1. Сын эмигрантов из-под Минска открыл магазин в Сан-Диего — и теперь весь мир ходит за покупками так, как придумал он. Рассказываем
  2. Удар украинских дронов отменил концерт беларусского ансамбля «Песняры». Что произошло
  3. Помните, гинеколог выгнала мужчину из кабинета во время приема — ее отчитало руководство, и она уволилась. Вот позиция руководства
  4. Удары по российским Wildberries продолжились. Куда пришелся очередной
  5. Три человека погибли после застолья в Логойске
  6. «Товар для „взрослых теть“». Некоторые женщины стали показывать в Instagram своих сыновей в нарочито сексуальных сюжетах: что происходит
  7. После сообщения об уничтожении ретрансляторов МТС объявил закупку на восстановление инфраструктуры в Гомельской области
  8. В МИД подтвердили гибель беларусских туристов в Батуми в результате ДТП
Чытаць па-беларуску


/

Адышоў з жыцця мовазнаўца Уладзімір Куліковіч. Пра гэта паведаміў часопіс «Роднае слова».

Уладзімір Куліковіч. Фота: facebook.com/rodnae.slova
Уладзімір Куліковіч. Фота: facebook.com/rodnae.slova

Уладзіміру Куліковічу было 58 гадоў. Прычына яго смерці не ўдакладняецца.

Імя Уладзіміра Куліковіча добра вядомае філалагічнай супольнасці.

«Для педагогаў краіны ён застанецца нястомным папулярызатарам алімпіяднага руху, чыя асветніцкая праца і плён практычных выданняў яшчэ доўга будуць узорнымі», — адзначыла «Роднае слова».

Уладзімір Куліковіч нарадзіўся ў Ашмянскім раёне. У 1984 годзе скончыў Дакурнішскую сярэднюю школу, у 1991‑м — філалагічны факультэт БДУ, у 1994‑м — аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З 1991 па 1998 год працаваў выкладчыкам Мінскай сярэдняй спецыялізаванай школы пры БДУ (цяпер Ліцэй БДУ), выкладчыкам кафедры сучаснай беларускай мовы БДУ. З 1998 па 2007 год быў старшым выкладчыкам, пасля дацэнтам гэтай кафедры. У 2001 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па лінгвістычных поглядах Уладзіміра Дубоўкі, паведамляе «Наша Ніва».

З вясны 2007 года і да восені 2009-га Уладзімір Куліковіч быў галоўным рэдактарам «Роднага слова».

«Сёлета паспелі ўбачыць свет дзве публікацыі з яго аўтарскага цыкла „Міфы і рэальнасць беларускай арфаграфіі“, што друкаваўся ўвесь мінулы год», — адзначыў у сваёй публікацыі часопіс.